- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З юбілеем, шаноўны Рыгор Iванавіч! Рыгору Барадуліну — 75! З чым прыйшлі мы да юбілею нашага нацыянальнага генія? З тым, што чыноўнікі паспрабавалі адмяніць прэзентацыю новай кнігі Паэта. З тым, што ва ўсім Мінску не знайшлося памяшкання для ягонай юбілейнай вечарыны. Урэшце, з тым, што паклала Паэта ў шпіталь: ён надта блізка да сэрца прыняў чарговы напад улады на нацыянальную літаратуру — ліст, накіраваны з Адміністрацыі Прэзідэнта ва ўсе ведамствы, дзе працуюць сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў: дэструктыўнай, як напісана ў лісце, арганізацыі, сяброўства ў якой несумяшчальнае з працай у дзяржаўных установах. Таму няхай сябры гэтай арганізацыі ці пішуць заявы аб выхадзе з яе, ці ганіце іх у каршэнь! І пагналі!.. Многія апынуліся пад пагрозай страціць работу, магчымасці карміць сям’ю.