- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны не ведаюць, калі павялічацца пенсіі. Абвал нацыянальнай валюты балюча ўдарыў па самай неабароненай частцы насельніцтва - пенсіянерах. У лістападзе мінулага года сярэдняя пенсія па краіне складала прыкладна 389 тысяч 400 рублёў, альбо 180 долараў. Пасля 2 студзеня 2009-га яна ў доларавым эквіваленце паменела на 35 долараў і складае ўжо только 145 амерыканскіх "рублёў". Для пенсіянераў, якія лічаць кожную капейку, гэтыя страты істотныя. За 35 долараў можна набыць лекі альбо аплаціць частку камунальных паслуг. Аднак чыноўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны захоўваюць "алімпійскі спакой", сцвярджаючы, што нічога незвычайнага не здарылася і ўсе прагнозныя паказчыкі, у тым ліку і па росце пенсій, будуць выкананыя.