- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Судовыя працэсы пачаліся яшчэ да Новага года. Многім выпісвалі штрафы, а 11 чалавек асудзілі да адміністрацыйнага арышту, і некаторыя да гэтага часу адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Пасля святаў пайшла новая хваля судоў па ўсёй краіне (хаця асноўныя працэсы – у Мінску), якая ўжо нагадвае канвеер. Напрыклад, 8 студзеня былі асуджаны дзевяць чалавек да штрафаў ад 270 да 1350 рублёў. Агульная сума, якую прысудзілі ў гэты дзень тым, хто выйшаў на вуліцу ў абарону незалежнасці, склала 6885 рублёў (каля 3300 долараў)! Учора ў Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі больш за 30 (!) судоў па тым жа артыкуле (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах), хаця некаторыя справы адпраўлены на дапрацоўку, як гэта адбылося ў выпадку з кандыдатам філалагічных навук Лявонам Баршчэўскім. Улады па-свойму ацанілі турботы людзей пра Незалежнасць. Паглядзіце, якія штрафы выпісвалі ўчора: Віталь Трыгубаў, Наталля Ладуцька, Ганна Шапуцька – па 675 рублёў; Уладзімір Някляеў, Пётр Садоўскі, Анатоль Лябедзька, Аляксей Марачкін, Барыс Анікееў, Аляксей Сюдак, Юрый Татур – па 810 рублёў; Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), Андрэй Шарэнда, Яўген Батура, Алена Талстая і Павел Севярынец – па 1350 рублёў.