be
pdf

Народная Воля 30 (4488) 2020

Наступленне каранавіруса прымушае нас іначай зірнуць на многія рэчы. Святочныя парады і раней выклікалі ў нашай грамадзе неадназначны розгалас. Праціўнікі гэтай дзеі ў яе цяперашнім выглядзе даводзілі, што танкам не месца ў горадзе, што смурод, грукат, перакрыццё вуліц дзеля пампезнага рытуалу ствараюць шмат нязручнасцяў. Нарэшце, падкрэслівалі, што гэта немалыя выдаткі і лепей пусціць грошы на іншыя, больш надзённыя патрэбы. Цяпер самае надзённае пытанне – як у найбольшай ступені змякчыць удар COVID-19 па беларусах, найлепей узброіцца для барацьбы з ім. І ў святле гэтага меркаваны парад 9 Мая выклікае асабліва вострыя пытанні. Бо традыцыйна ён збірае мноства людзей, а сёння гэта – пагроза масавага распаўсюду новай заразы. Між тым напрыканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў плане святкавання 9 Мая пакуль што нічога не скасоўваецца, “у нас будуць усе запланаваныя мерапрыемствы”. Вайскоўцы рэпеціруюць. Натуральна, людзі ў пагонах выканаюць загад, салдаты пройдуць чаканным крокам пры любой эпідэміялагічнай абстаноўцы, а танкі тым болей віруса не баяцца. Але ж парад, іншыя ўрачыстасці са шчыльнай масай гледачоў могуць стаць каласальным расаднікам інфекцыі. Прычым ці не самыя вялікія ахвотнікі такіх мерапрыемстваў – выхаваныя ў традыцыі савецкіх святаў людзі сталага веку. А сёння гэта група рызыкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-04-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org