- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Артыкул з такой назвай быў надрукаваны ў «Народнай Волі» за 14 красавіка. Як і чакалася, ён выклікаў шалёны рэзананс. Як жа: газета не выключае, што праз нейкі час кампанія «АйПаўэр» зможа запусціць у эксплуатацыю акумулятарны завод, які пабудаваны непадалёку ад Брэста. Логіка выдання жалезная: прадпрыемства ўзведзена, як было напісана, з іголачкі, маецца станоўчае заключэнне дзяржаўнай экспертызы, такая ж выснова ўтрымліваецца і ў дакуменце «Галоўдзяржбудэкспертызы», засталося падпісаць апошні акт – і завод выходзіць на тэхналагічныя выпрабаванні абсталявання, сістэм водазабеспячэння, каналізацыі і іншых вытворча-тэхнічных і дапаможных вузлоў. Можна гадамі «карміць галубоў» на цэнтральнай плошчы Брэста, але праціўнікам акумулятарнага завода трэба зразумець адно: верх павінны браць не эмоцыі, не чыісьці асабістыя інтарэсы, а здаровы сэнс, падмацаваны неабвержнымі фактамі. Сотні тысяч мінчан жывуць у раёнах трактарнага, аўтамабільнага, шарыкападшыпнікавага, рэсорнага і іншых заводаў; суседства з прамысловымі гігантамі, якія, вядома, маюць і шкодныя вытворчасці, безумоўна, не вельмі іх радуе, але ж яны не мітынгуюць, не перакрываюць прахадныя, патрабуючы закрыцця, скажам, таго ж МТЗ.