be
pdf

Народная Воля 34-35

Хрысціянскія дэмакраты заклікаюць улады абвясціць 25 сакавіка дзяржаўным святам. Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) заклікае беларускія ўлады зрабіць Дзень Волі (25 сакавіка) дзяржаўным святам. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі. Паводле яго слоў, зараз у Беларусі на дзяржаўным узроўні святкуюцца ў асноўным святы часоў Савецкага Саюза. “Паводле нашага меркавання, гэта няправільна. Мы лічым, што святкаваць камуністычныя святы гэта ўсё роўна, што святкаваць фашысцкія святы. І пры гэтым у нашай дзяржаве існуе мноства сапраўды нацыянальных свят, якія на дзяржаўным узроўні ігнаруюцца. Адзін з такіх дзён — дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка, калі быў пакладзены пачатак беларускай дзяржаўнасці”, — мяркуе Рымашэўскі. Ён адзначыў, што не толькі гэты дзень павінен быць дзяржаўным святам. “Такім павінна быць 8 верасня, дзень бітвы пад Оршай, які нацыянальнымі арганізацыямі святкуецца як Дзень беларускай воінскай славы”, — адзначыў Рымашэўскі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-03-05
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org