be
Народная Воля 34 (4492) 2020

Народная Воля 34 (4492) 2020

У вясёлыя і гасцінныя Аўцюкі мы выправіліся па абавязку службы – абодва на той час працавалі ў Міністэрстве культуры і друку, якое і ўпаўнаважыла нас увайсці ў склад фестывальнага журы. «Журыліся» мы, памятаю, з задавальненнем. Асабліва запомніўся конкурс на лепшы падворак. Даўжэзная вясковая вуліца, злева і справа застаўленыя пітвом і закуссю сталы, красуюцца даматканыя посцілкі, на лавах выставілі сваю прадукцыю ганчары, бондары і кашаплёты. І вось ад хаты да хаты ходзіць журы, узначаленае галоўным аўцюкоўцам Уладзімірам Ліпскім. Ходзіць зігзагамі, каб адным заходам ахапіць усе двары… Карацей кажучы, ужо ў сярэдзіне вуліцы запляталіся нашы ногі і языкі, і мы потым паўдня па інерцыі хадзілі зігзагамі. Хадзіў роўна толькі адзін сябра журы – Алесь Петрашкевіч. Жартаваў, што прайшоў адпаведную камсамольска-партыйную загартоўку. Калі прыпякло сонца – тут жа ў мясцовага майстра старгаваў два шырокія саламяныя брылі, у якіх мы з ім, сеўшы пад бярозамі, выглядалі, як грыбы. Алесь Лявонавіч – чалавек гаваркі, а апавядальнік – слухаць не пераслухаць. А паколькі свае гісторыі ён расказваў абавязкова з гумарам, то ўспрымаліся яны слухачамі як працяг Аўцюкоўскага фестывалю. Запомнілася, як Алесь Петрашкевіч згадваў пачатак сваёй працы ў ЦК.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-04-29
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org