- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канцылярыя прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ пацвердзіла факт запрашэння Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя незалежнасці Літоўскай Рэспублікі 11 сакавіка. “Такое запрашэнне было адпраўлена. Адказ мы чакаем”, — паведамілі БелаПАН у канцылярыі. Атрымаць каментарый у прэс-службе беларускага прэзідэнта не ўдалося. Калі нумар газеты здаваўся ў друк, яшчэ не было вядома, ці паедзе Аляксандр Рыгоравіч у Вільнюс. Апошнім разам А.Лукашэнка наведваў Літву 16 верасня 2009 года, ён браў удзел у працы беларуска-літоўскага эканамічнага форуму ў Вільнюсе. Тады ж адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Літвы, якая доўжылася прыблізна дзве гадзіны. Раней Грыбаўскайтэ заяўляла, што запрашэнне Лукашэнкі на святкаванне 20-годдзя аднаўлення дзяржаўнасці Літвы можа залежаць ад дзеянняў Мінска ў дачыненні да былога начальніка Вільнюскага гарнізона Уладзіміра Усхопчыка.