be
pdf

Народная Воля 42 (4500) 2020

Выбарчая кампанія толькі пачалася, аднак адразу выявіла вялікія нечаканасці. Упершыню з выбараў 2006 года на самым старце вызначыўся фаварыт кампаніі сярод апанентаў дзейнага кіраўніка. Гэта былы старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка. Здаецца, тое стала нечаканасцю для ўсіх. У пэўным сэнсе можна казаць пра феномен Бабарыкі. Пра тое, што гэта сапраўды феномен, сведчаць наступныя факты. Вось, напрыклад, у рамках праекта “Праймерыз”, арганізаванага правацэнтрысцкай кааліцыяй, у анлайн-галасаванні, якое цягнулася паўтара месяца, узялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек. Другі прыклад. Кампанія “Гавары праўду” вядзе працу з насельніцтвам у рэгіёнах ужо дзесяць гадоў. Рэгулярна праводзяцца нейкія рэгіянальныя форумы, на якіх абмяркоўваюцца мясцовыя праблемы, частка з якіх вырашаецца. Але калі лідар арганізацыі Андрэй Дзмітрыеў фарміраваў сваю ініцыятыўную групу дзеля вылучэння кандыдатам ў прэзідэнты, то набралася толькі 2400 чалавек. Гэта за 10 гадоў працы. А Віктар Бабарыка за тыдзень набраў праз сацыяльныя сеткі звыш 9 тысяч прыхільнікаў, гатовых збіраць за яго подпісы. Таксама ён хутка набірае рэйтынг, пра што сведчаць анлайн-галасаванні ў некаторых СМІ. Здаецца, з’явіўся адказ на культавае беларускае пытанне “Хто, калі не Ён?”. З чым звязаны такі поспех? Ёсць некалькі прычын. У палітыцы любы поспех з’яўляецца вынікам таго, што чалавек аказаўся ў патрэбны час у патрэбным месцы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-05-26
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org