be
pdf

Народная воля 43 (4603) 2021

Час ад часу гартаючы дзяржаўныя газеты і праглядаючы дзяржаўнае тэлебачанне, я міжволі задаюся пытаннем: дзе навучаліся журналісты, што там працуюць? На журфаку БДУ? Ці ў нейкіх чалавеканенавісніцкіх спецшколах, дзе здавалі экзамены па спецыяльнасці «забойства словам»? Такое ўражанне, што некаторыя з іх узялі на сябе функцыі сумнавядомых сталінскіх троек, якія ў 1930-я гады ў пазасудовым парадку за пяць хвілін прыгаворвалі гэтак званых «ворагаў народа» да найвышэйшая меры. Прыгаворваюць і сёння. Не журналісты пайшлі, а пракуроры і кілеры па сумяшчальніцтве. І першую пазіцыю ў рэйтынгу газетных кілераў упэўнена займае Андрэй Мукавозчык – сталы аўтар газеты «Беларусь сегодня». Кадр, які ў 1937-м абавязкова спатрэбіўся б – каля расстрэльных ям у Курапатах. Тагачасныя газетныя далакопы Бэндэ і Кучар – смаркачы ў параўнанні з ім. Мукавозчык у кожным нумары выяўляе ворагаў, чыніць паспешлівы самасуд і – ставіць да сценкі. «Я слово «демократия» не произношу, а сплёвываю», – пагардліва прызнаецца ён і, нібы вядро з памыямі, перакульвае на галовы чытачоў сваю «накіпелую» публіцыстыку, якая, нібы здыхляціна чарвякамі, ажно кішыць гэтак любымі сэрцу Мукавозчыка слоўцамі «мразота», «недоумок», «мразь без совести», «потенциальные полицаи» і г.д. Гэта – пра маладых журналістак «Нашай Нівы».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-06-11
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org