be
pdf

Народная Воля 46 (4504) 2020

За вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта паводле звестак на мінулую нядзелю было сабрана 167 тысяч подпісаў. То бок ужо нашмат болей, чым патрабуе закон. Такіх тэмпаў збору подпісаў за альтэрнатыўнага кандыдата Беларусь не ведала даўно. Паказальна, што былы кіраўнік “Белгазпрамбанка”, будучы навічком у палітыцы, заткнуў за пояс традыцыйную апазіцыю, у прыватнасці былых удзельнікаў праймерыз. Тыя сцвярджалі, што ва ўмовах пандэміі сабраць сто тысяч подпісаў нерэальна, і нават не ставілі перад сабой такой задачы. Кладучы руку на сэрца, не надта зразумела, у чым увогуле сэнс іх цяперашніх пікетаў. А вось экс-банкір за лічаныя дні скалаціў моцную ініцыятыўную групу, узяў на ўзбраенне Сеціва, інфармацыйныя тэхналогіі. Феномен Бабарыкі паказвае, што грамадства стамілася ад нязменнай улады і мае моцны запыт на свежых асоб, прычым асоб з гісторыяй поспеху. Дасведчаны менеджар Бабарыка, пры тым што ён не выглядае бліскучым прамоўцам, раптам стаў імкліва набіраць папулярнасць, зрабіўся для многіх, найперш для прасунутай, адукаванай публікі, кандыдатам надзеі. І жорсткія атакі афіцыйнай прапаганды (якой вырашыла падгуляць і экс-дэпутатка Ганна Канапацкая) на гэтага прэтэндэнта сведчаць, што наверсе яго пачалі ўспрымаць як рэальна моцную альтэрнатыўную фігуру. Таму яе вырашылі маляваць марыянеткай Масквы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-06-09
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org