- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта не проста скаргі. Па сутнасці, сігнал SOS, адчайны кліч аб дапамозе. Дзяржаўнае акцыянернае таварыства апынулася зараз у складанай эканамічнай сітуацыі. Канцэрн “Беллегпрам” як непасрэдны куратар гомельскага трыкатажнага прадпрыемства вырашыў вярнуць на кіраўнічую пасаду колішняга дырэктара Шыцікава. Жанчыны на фабрыцы не тое што крычалі “ўра” і кідалі ў паветра чапцы, але па-сапраўднаму ўзрадаваліся. Васіль Шыцікаў дзве пяцігодкі кіраваў гомельскай фабрыкай. У 2015 годзе па патрабаванні рэгіянальнага Камітэта дзяржкантролю яго папрасілі пакінуць дырэктар- скае крэсла. Ён як быццам двойчы вырашаў сваё “кватэрнае пытанне” (будаваў кватэру і катэдж) за кошт выгадных пазык у фабрыкі, якая сама брала крэдыты на вытворчую дзейнасць. І хоць на пазыкі была згода назіральнай рады ААТ, дырэктарскую пасаду Шыцікаў страціў. Праўда, без справы не сядзеў. Неўзабаве стаў дырэктарам прыватнага акцыянернага таварыства “Камвольна-суконная кампанія “Чаксіл” у суседнім украінскім Чарнігаве. Гэта буйны вытворца ваўняных тканін для пашыву адзення. “Беллегпрам”, улічваючы дрэнную эканамічную сітуацыю ААТ “8 Сакавіка”, вырашыў вярнуць Шыцікава ў Гомель. Аднак гэтаму запярэчыла кіраўніцтва гарвы- канкама. Мясцовыя чыноўнікі вылучылі сваю канды- датуру на пасаду кіраўніка ААТ “8 Сакавіка” – былую дырэктарку фабрыкі мастацкіх вырабаў “Любна” Вольгу Марозаву. Супраць яе і паўстаў жаночы калектыў швачак і трыкатажніц.