be
pdf

Народная воля 49 (4609) 2021

Помніце, які велічэзны розгалас выклікала леташняя смерць афраамерыканца Джорджа Флойда ад рук паліцэйскага ў Мінеапалісе? Народныя пратэсты тады літаральна паставілі на вушы ўсю праваахоўную сістэму ЗША – вулічныя дэманстрацыі і забурэнні прайшлі ажно ў 400 гарадах. За некалькі дзён той Флойд – у нядаўнім мінулым наркаман, злодзей і рабаўнік – стаў героем і сімвалам змагання цёмнаскурага насельніцтва за свае грамадзянскія правы. І хавалі яго так, як не хавалі і прэзідэнтаў, – у пазалочанай труне, з масавым аплакваннем, з пакаяльнымі прамовамі прадстаўнікоў улады. Смерць Флойда (як і ўсё ў сённяшнім свеце) трапіла на відэа. На ім відно, як двое шчуплаватых паліцэйскіх хвіліны тры марна спрабавалі пасадзіць у легкавік двухметровага затрыманага. Ён супраціўляўся – не агрэсіўна, а як сонны мядзведзь. Страціўшы цярпенне, паліцэйскія паклалі яго на зямлю і прыціснулі нагой, як аказалася, звыш меры. Флойд сканаў. Ад удушэння. Прызнанага вінаватым у яго смерці паліцэйскага Дэрэка Шовіна суд нядаўна прыгаварыў да 22 з паловай гадоў турмы. Нягледзячы на тое, што Шовін лічыць, што ён проста выконваў свае службовыя абавязкі. На думку судовых прысяжных, відаць, выконваў няправільна. Напэўна, павінен быў ласкава надзець на парушальніка ўтаймавальную кашулю і выклікаць пад’ёмны кран для пагрузкі таго ў кабрыялет.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-07-02
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Copyright: © 2021 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org