be
pdf

Народная Воля 5-6/2009

У Тураве археолагі знайшлі старадаўняе збудаванне ў форме крыжа. I.. засыпалі. У Тураве археолагі знайшлі старадаўняе збудаванне ў форме крыжа. Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры ігар Чарняўскі. Паводле яго слоў, летам 2004 года на тэрыторыі Тураўскага гарадзішча археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага навуковага супрацоўніка інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Пятра Лысенкі раскапала арыгінальную цагляную пабудову, як мяркуецца, XVI стагоддзя ў форме старадаўняга чатырохканцовага крыжа памерам прыкладна 6,8 на 7 метраў. Вучоныя пакуль не вызначылі прызначэння гэтай пабудовы, якая не мае аналагаў у свеце. Як зазначыў І.Чарняўскі, нягледзячы на навес, зроблены над раскопам, знаходка пачала разбурацца. У выніку раскоп было вырашана закансерваваць. Прасцей кажучы, засыпаць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-01-13
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2009 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org