- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўрапарламент сфармуляваў «хатняе заданне» для Мінска. Спачатку адбыўся скандал: стала вядома, што дэлегацыя еўрапарламентарыяў пасля размовы з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым адмяніла свой візіт у Мінск, а потым на галасаванне Еўрапарламента было вынесена "беларускае пытанне". У выніку ў чацвер рэзалюцыю па Беларусі падтрымалі 594 дэпутаты, а супраць прагаласавалі толькі 19. Як і чакалася, еўрадэпутаты віталі дыялог паміж Беларуссю і Еўропай. Але... Рэзалюцыя, прынятая 2 красавіка, можа стаць вельмі непрыемнай для афіцыйнага Мінска. Справа ў тым, што ў ёй досыць канкрэтна сфармуляваны праблемы, па якіх беларускія ўлады ў бліжэйшыя дзевяць месяцаў павінны прадэманстраваць сур'ёзны прагрэс, інакш да нашай краіны і некаторых чыноўнікаў персанальна зноў будуць прыменены санкцыі. Еўрапарламент пералічыў шэраг крокаў, якіх чакае ад беларускага кіраўніцтва. Калі дакладней, гэта: рэформа выбарчага заканадаўства, забеспячэнне свабоды СМІ, сходаў і асацыяцый, спыненне пераследу апазіцыі, адмена "палітычных" артыкулаў Крымінальнага кодэкса, увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне, прызнанне Саюза палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.