- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За кратамі хлопец знаходзіцца з 25 чэрвеня мінулага года. 15 снежня Ігар распачаў галадоўку ў знак пратэсту супраць тых абвінавачванняў, якія яму прад’яўляюць. Не так даўно адвакат Лосіка паведаміў, што ў яго падабароннага пачаліся праблемы са здароўем – скача ціск. У той жа час Дэпартамент выканання пакаранняў заявіў: “У цяперашні час Ігар Лосік змяшчаецца ў агульнай камеры, ён не абмежаваны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у атрыманні пасылак і перадач, у тым ліку з прадуктамі харчавання. На дадзены момант яго стан здароўя ацэньваецца як здавальняючы”. Многія вядомыя людзі заклікалі Ігара спыніць галадоўку, але ён прынцыпова не пагаджаўся. А ўчора зрабіў адмысловую заяву. “Я вырашыў спыніць галадоўку, – паведаміў Ігра Лосік. – Чаму я гэта зрабіў? Дакладна па ўласным жаданні. Я не прымаў ежу больш за 40 дзён і адчуваю ў сабе сілы і магчымасці пратрымацца яшчэ. Але мяне проста ўразіла неверагодная хваля салідарнасці. А таксама просьбы сотняў і тысяч беларусаў спыніцца, дачакацца нашай агульнай перамогі здаровым. А яшчэ я ведаю, што многія таксама пачалі галадоўку, пакуль галадаю я. Я не магу ўзяць на сябе такі вялікі груз адказнасці, не хачу, каб за мой усвядомлены выбар пакутавалі іншыя. Чытаючы ўсе вашы просьбы ў лістах, я зразумеў, што проста не магу хваляваць і прымушаць хвалявацца сваю сям’ю і ўсіх вас. У мяне ніколі не было жадання неяк выдзеліцца, я не хацеў публічнасці. Я хацеў проста спакойна жыць і гадаваць сваю дачку.