- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«А што кандыдат асабіста мне абяцае?..» У Беларусі ідзе датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Карэспандэнт “Народнай Волі” на ўласныя вочы ўпэўніўся, як арганізавана праца выбарчых камісій у гэтыя дні. Згодна з апошнімі новаўвядзеннямі ў выбарчае заканадаўства, датэрміновае галасаванне не мае такога “стратэгічнага” значэння, як гэта было раней. Справа ў тым, што па новых правілах норма яўкі больш не існуе, дастаткова толькі аднаго прыйшоўшага і прагаласаваўшага на ўчастку, каб выбары ў мясцовыя Саветы адбыліся. Тым не менш на некаторых выбарчых участках ужо ў першыя дні датэрміновага галасавання бюлетэні ў скрыні апусціла даволі ўнушальная колькасць выбаршчыкаў. Звычайна аднымі з першых выканаць свой грамадзянскі доўг (ці па прымусу, ці з-за нейкіх асабістых выгод, ці з-за высокай грамадзянскай адказнасці — пытанне іншае) імкнуцца студэнты. Гэтая кампанія не стала выключэннем. Вечарам 21 красавіка аўтар гэтых радкоў наведаў участак для галасавання №8 Акадэмічнай выбарчай акругі ў Мінску, які знаходзіцца ў памяшканні “Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа”. На дзвярах навучальнай установы — партрэты кандыдатаў. Адзначым, што адзін з іх — намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет” Валерый Ухналёў.