be
pdf

Народная Воля 64 (4522) 2020

Палітычны крызіс, пачатак якога супаў з пачаткам выбарчай кампаніі, паступова пераходзіць у вельмі вострую стадыю. Двое загінуўшых (адзін у Мінску, другі ў Гомелі), сотні параненых, тысячы затрыманых. І прычына крызісу вельмі банальная, у свеце такое здараецца не ўпершыню. Аўтарытарны лідар, прайграўшы выбары, пра што сведчаць шматлiкiя факты, адмаўляецца саступаць уладу. Звычайна супрацьстаянне адбываецца паміж рознымі часткамі грамадства. Беларускі раскол прайшоў па іншай лініі: паміж народам і ўладай, паміж грамадствам і дзяржаўнымі інстытутамі. За ўсю выбарчую кампанію вы бачылі хоць адну грамадскую акцыю ў падтрымку Лукашэнкі? Былі два пікеты, але лепш бы іх не праводзілі. Прывезеныя на мікрааўтобусах людзі баяліся размаўляць з журналістамі. З самага пачатку Лукашэнка зрабіў стаўку на брутальную сілу. Раней так не было. У прэзідэнцкай кампаніі 2006 года ўлады амаль тыдзень трывалі акцыі апазіцыі на вуліцы. І ў трагічны дзень 19 снежня 2010 года пратэстоўцаў некалькі гадзін ніхто не чапаў, пакуль не сталі біць дзверы ў Доме ўрада. Цяпер жа міліцыя стала хапаць усіх, хто сабраўся на вуліцах, мірна стаяў ці хадзіў, нешта крычаў. То бок пратэст ад пачатку быў мірны, і першымі сілу прымянілі супрацоўнікі МУС.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-08-14
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org