be
pdf

Народная Воля 7-8

Расправа за іншадумства? Напрыканцы мінулага тыдня настаўніца гісторыі сярэдняй школы з вёскі Талька Пухавіцкага раёна Наталля Ільініч у суправаджэнні начальніка раённага аддзела адукацыі была выклікана на размову да кіраўніка Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісы Данілевіч. Прэтэнзій да маёй працоўнай дзейнасці ў кабінеце Данілевіч я не пачула, — расказвае Наталля Ільініч. — Але што там адбывалася! Я такога ў сваім жыцці не бачыла: каб так крычалі на людзей! Нават не магу падабраць слоў, каб гэта перадаць. У кабінеце начальніка ўпраўлення знаходзіліся таксама яе тры намеснікі і сакратар. Усё адбывалася ў такой абразлівай форме, што не верылася, што я знаходжуся ў дзяржаўнай установе. Напрыклад, я размаўляла па-беларуску, а спадарыня Данілевіч па-руску, перакрыўляла маю мову. Мне адкрыта было прапанавана напісаць заяву аб выхадзе з Партыі БНФ, папікнулі тым, што мы ладзім талькаўскі фестываль — свята фальклору, паэзіі і бардаўскай песні. Але ўжо два гады нам не дазваляюць яго праводзіць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-01-19
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org