be
pdf

Народная Воля 71 (4529) 2020

“Школы павінны быць па-за палітыкай”, – неяк пачуў па Беларускім радыё выказванне старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Так, дзецям трэба даваць веды, а не забіваць іх галовы прапагандай, той ідэалогіяй, якую спавядае сённяшняя ўлада дзеля таго, каб як мага даўжэй пратрымацца ля руля дзяржавы. На жаль, рэаліі не супадаюць з тым, што сказала спадарыня Качанава. Навошта ў школах, гімназіях, ліцэях трымаць педагогаў, адказных за ідэалагічную работу? Навошта прымушаць дзяцей уступаць у шэрагі БРСМ? Навошта ў вучэбныя планы ўключаць заняткі па палітычнай тэматыцы? А тое, што настаўнікаў улады ўцягнулі ў фальсіфікацыю вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў, – гэта што, не палітызацыя школы? Палітызацыя, ды яшчэ якая! Злачынная! Крымінальная! Каб хоць нейкім чынам прыхаваць свае агідныя дзеянні, педагогі, якія бралі ўдзел у фабрыкацыі вынікаў волевыяўлення народа, вядома ж, будуць гаварыць дзецям, што ў нашай краіне дэмакратычныя ўлады і ўсе палітычныя кампаніі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Але ж, як сведчаць шматлікія факты, у нас і блізка гэтага няма. І давайце скажам прама: тыя ж самыя настаўнікі сталі саўдзельнікамі ўлад у махінацыях падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль сапраўды са школ, гімназій, ліцэяў ды і вышэйшых навучальных устаноў не сыдзе палітыка, дэмагагічная ідэалогія, спрыяльная для дзейсных улад прапаганда, грамадства будзе мець перад сабой крывое люстэрка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-09-08
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org