- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладам не даспадобы тыя беларусы замежжа, якія хочуць, каб іх Бацькаўшчьша была сапраўды свабоднай і дэмакратычнай. Сваё стаўленне да магчымага зрыву V з'езда беларусаў свету ў Беларусі выказвае старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген ВАПА: - Паўсюдна арганізацыйнаму камітэту "Бацькаўшчыны" адмаўляюць у арэндзе залы. Васемнаццаць прадпрыемстваў Мінска не знайшлі магчымасці прадаставіць нам памяшканне, нават недзяржаўнай формы ўласнасці. Гэта ўжо не выпадковасць - заканамернасць. Усё гэта таксама дзіўна яшчэ і таму, што чатыры з'езды адбыліся ў Мінску, нягледзячы на ўсялякія рэчы. Я лічу, што зараз працягваецца тая ж самая падманлівая палітыка ўлады ў дачыненні да нармальных дэмакратычных працэсаў. Гэтак званая лібералізацыя і крок да Еўропы - не сапраўдныя, не рэальныя. Бо, з аднаго боку, Беларусь нібы рухаецца ў Еўропу, а з другога - адмаўляюць тым, хто жыве за межамі Беларусі: не толькі у краінах былога Саюза, але і ў Амерыцы і ў той жа Еўропе. Але ж беларусы за межамі Беларусі - гэта таксама беларусы!