- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мілінкевіч склікае кангрэс. 5—6 тысяч чалавек па ўсёй краіне, пераважна ўдзельнікі прэзідэнцкай кампаніі 2006 года, якія былі на баку Аляксандра Мілінкевіча, у бліжэйшыя дні атрымаюць ліст ад былога кандыдата. Тэкст яго ўжо вядомы: Аляксандр Мілінкевіч склікае ўсіх на Кангрэс праеўрапейскіх сіл. "У сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі хачу звярнуцца да Вас і выказаць свае меркаванні адносна сітуацыі ў краіне і вакол яе. Мне важна, каб Вы ведалі маю пазіцыю непасрэдна ад мяне", - гаворыцца ў лісце. Вось што ў ім сказана пра Еўропу: ранейшая палітыка Еўрасаюза ўспрымалася беларускімі ўладамі як ультыматум і не дазваляла ім, не згубіўшы твару, весці хоць які канструктыўны публічны палітычны дыялог з аб'яднанай Еўропай. Прыняць вядомы тузін умоў рэжым не мог, бо іх выкананне прывяло б да дэмантажу сёняшняй палітычнай сістэмы і страты ўлады дзеючым кіраўніком краіны. Да таго ж, піша Мілінкевіч, гэтыя ўмовы не былі падмацаваны :'хоць якімі сістэмнымі дзеяннямі, якія дазвалялі б ствараць адпаведныя механізмы карэкціроўкі беларускай дзяржаўнай палітыкі. А пазіцыя Еўрасаюза адносна Беларусі выглядала, з названай вышэй прычыны, фармальнай і пасіўнай.