- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
28 верасня стала вядома, што сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады, лаўрэат Нобелеўскай прэміі пісьменніца Святлана Алексіевіч з’ехала з Беларусі на запланаванае раней лячэнне і працу над новай кнігай у Нямеччыну. Беларускія дзяржаўныя СМІ і найперш тэлебачанне скарысталі гэты момант, каб у чарговы раз ачарніць добрае імя сусветна вядомай пісьменніцы і паіранізаваць з яе вымушанага ад’езду. У прыватнасці, было выказанае меркаванне, цытуем, што “ў альтэрнатыўшчыкаў цяпер можа з’явіцца яшчэ адзін саюз пісьменнікаў за мяжою”. Лічым неабходным паведаміць тым, хто забыўся ці робіць выгляд, што не ведае: такой патрэбы няма. Святлана Алексіевіч з’яўляецца дзейным сябрам Рады нашага Саюза беларускіх пісьменнікаў, які вось ужо на працягу 26 гадоў, з першых дзён прыходу Аляксандра Лукашэнкі да ўлады, паслядоўна адстойвае правы беларускага народа на сваю дзяржаву, мову, культуру і літаратуру, за што пацярпеў жорсткі пераслед. Наш Саюз гвалтоўна пазбавілі ўласнага памяшкання – Дома літаратара ў цэнтры Мінска – і асноўных літаратурных выданняў. З гэтай прычыны на працягу многіх гадоў Саюз беларускіх пісьменнікаў працуе ў роднай краіне практычна ва ўмовах “унутранай эміграцыі”. Нагадаем, што наш Саюз быў заснаваны ў 1934 годзе класікамі беларускай літаратуры Янкам Купалам, Якубам Коласам ды інш.