- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паказуха. Гэта быў сапраўдны сорам! Увесь свет даведаўся пра тое, якія маштабы набыла ў Беларусі паказуха. Увесь інтэрнет абышлі здымкі, як "славуты горад Слонім" рыхтуецца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі: на скорую руку кладзецца новы асфальт, фарбуюцца платы, як прадстаўнікі службы аховы абыходзяць дамы ўздоўж дарогі і папярэджваюць жыхароў, каб вокны, фортачкі, веснічкі ў дзень праезду "народнага прэзідэнта" былі шчыльна зачыненыя. Але не гэта ўзбудзіла інтэрнет. Найбольшы рэзананс выклікалі здымкі, на якіх, рыхтуючыся да прыезду кіраўніка дзяржавы, жанчыны збіраюць па полі дзьмухаўцы. Высветлілася, што па загадзе дырэктара збіраць бяскрыўдныя кветачкі выйшлі супрацоўнікі слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі - ад ткачых да бухгалтараў і юрыстаў. Вось дыскусія менавіта з гэтай нагоды і разгарнулася ў інтэрнеце - чым маглі пагражаць жоўценькія кветачкі кіраўніку дзяржавы?