- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адно з самых распаўсюджаных тлумачэнняў дацкага феномена – высокі ўзровень даверу, на якім пабудавана грамадства. Пацвярджаюць гэта і іншыя рэйтынгі, у якіх краіна вядзе рэй. У Даніі найвышэйшы ў свеце паказчык свабоды прэсы. Данія – найлепшая для вядзення бізнесу краіна ў Еўропе, паводле рэйтынгу Сусветнага банку, і ва ўсім свеце – паводле меркавання часопіса Forbes. І гэта менавіта вынік мізэрнай карупцыі, бо для многіх міжнародных кампаній гэта істотны фактар, каб укладаць грошы ў дацкую эканоміку. Прафесар эканомікі Орхускага ўніверсітэта Крысціян Б’ёрнскаў, які займаецца даследаваннямі праблемы карупцыі, ставіць культуру даверу на першае месца. Менавіта яна спрыяе таму, што людзі неахвотна даюць або прымаюць хабар. Давер, паводле меркавання дацкага прафесара, спрыяе супрацоўніцтву і матывуе людзей працаваць з максімальнай эфектыўнасцю. Сугучную думку выказвае і прафесар Лундскага ўніверсітэта (Швецыя) Інгмар Стал. Ён скептычна глядзіць на перспектыву рынкавай эканомікі ва Усходняй Еўропе, бо эканамісты ў гэтых краінах абмяжоўваюць дыскусію пра рынкавую эканоміку выключна тэхнічнымі пытаннямі, праблемамі цэн і г.д. «Яны не бяруць пад увагу тое, што свабодны рынак можа функцыянаваць толькі ў грамадстве з высокім узроўнем этыкі, бо сутнасць свабоднага рынку – гэта прынцып узаемнага даверу, – упэўнены прафесар.