- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суботняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі, у тым ліку з Віктарам і Эдуардам Бабарыка, Ліліяй Уласавай, паліттэхнолагам Віталём Шкляравым, дагэтуль у цэнтры ўвагі шырокай грамадскасці. У панядзелак раніцай адвакат Віталя Шклярава Антон Гашынскі сустрэўся са сваім падабаронным і распавёў TUT.BY пра яго ўражанні. – Такога ніколі яшчэ не было, каб кіраўнік краіны прыехаў размаўляць са зняволенымі, якіх прызнаюць палітычнымі. Я не ведаю такога, каб Пуцін ці Трамп рабілі нешта падобнае. Я ўбачыў сёння Віталя – яго Лукашэнка запрасіў на размову разам з Ціханоўскім і Бабарыкам, якіх Віталь на гэтай сустрэчы ўбачыў упершыню. Яны правялі пяць гадзін – размаўлялі аб будучыні Беларусі, пратэстах і канстытуцыйнай рэформе, – распавёў Гашынскі. Пасля сустрэчы, ужо пры развітанні, калі Віталь ціснуў руку Лукашэнку, ён паскардзіўся, што даўно не быў у лазні. – Тады Лукашэнка сказаў аднаму са сваіх ахоўнікаў: «Дзіма, арганізуй». Дзе дакладна ў лазні яны былі, Віталь не ведае, але іх усіх адвезлі ў лазню без канвою. Далі магчымасць спакойна памыцца і пагутарыць паміж сабой. Я бачыў сёння Віталя літаральна некалькі хвілін, але ясна, што ўсё, што адбылося, было вялікай нечаканасцю для яго – ён не чакаў, што размова будзе, як ён выказаўся, настолькі адкрытай і будзе магчымасць паспрачацца з прэзідэнтам твар у твар. Віталь кажа, што гэта першыя чалавечыя выхадныя за тры месяцы. Гашынскі лічыць, што па палітычных зняволеных ужо прынята рашэнне.