- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пуцін і Лукашэнка зачынілі дзверы. А чыноўнікі тым часам раскрылі страшэнныя тайны. У аўторак з самай раніцы на плошчы Перамогі ў Мінску ўжо пераміналіся з нагі на нагу ваенны аркестр і ганаровая вахта. Даішнікі, энергічна размахваючы сваімі жэзламі, накіроўвалі паток машын прама па праспекце, не дазваляючы звярнуць у бок вуліцы Захарава. Справа ў тым, што ў рэзідэнцыі на Вайсковым завулку, якая актыўна рамантавалася на працягу апошніх месяцаў, у гэты дзень чакалі кіраўніка расійскага ўрада Уладзіміра Пуціна. Чакалі не раней за 12 гадзін, але “спецыяльны рэжым" быў уведзены ў горадзе з самай раніцы. Сталічная ДАІ яшчэ за суткі да "дня X" папярэдзіла мінскіх аўтамабілістаў, на якія вуліцы і ў якія часы лепш не соўвацца. Хаця гэтая аб’ява аказалася бессэнсоўнай: былы расійскі прэзідэнт і цяперашні прэм’ер вядомы тым, што ніколі і нікуды не прыязджае своечасова. Калі хто не памятае, дык нагадаем, што ён умудрыўся спазніцца нават на сваю прэзідэнцкую інаугурацыю. "Можа, гэта і не выпадковасць, а наўмыснасць былога чэкіста. Розныя ж сітуацыі бываюць, і не толькі з хлебамсоллю ды кветкамі сустракаюць людзей такога рангу..." разважалі журналісты, якія бавілі час у чаканні Пуціна. А ён па традыцыі спазняўся.