- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Так, цяпер кожны нумар «Народнай Волі» выходзіць только дзякуючы вашай падтрымцы, мілыя, добрыя людзі. Трэці месяц газета друкуецца пад Масквой, трэці месяц беларускія ўлады блакіруюць распаўсюджванне газеты праз кіёскі і паштовыя аддзяленні. Рэдакцыя не справілася б з надзвычай цяжкай фінансавай сітуацыяй, калі б не Ваша грамадзянская салідарнасць і не пералічэнне пэўных сродкаў на наш бухгалтарскі рахунак. Дзякуй Вам, шаноўныя прыхільнікі вольнага слова! Спадзяёмся, даражэнькія, на лепшыя часы. Але пакуль без Вашай падтрымкі нам не абысціся. Нагадваем нашы банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку «Народнай Волі»: УНП 100961759 р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933 в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113 BIC: PJCBBY2X Адрас банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13. Таксама можна грошы пералічыць праз АРІП. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму, выбраць «СМІ», потым літару «Н» – «Народная Воля» – «Добровольные взносы» і зрабіць плацеж. І яшчэ. Усіх вас, шаноўныя чытачы, хвалюе такое пытанне: паколькі «Белпошта» не ўнесла «Народную Волю» ў падпісныя каталогі на першую палову 2021 года, то як быць у такім разе? Рэдакцыя вырашыла пайсці на эксклюзіўны варыянт: заходзьце, калі ласка, на сайт belpressa.by, запаўняйце бланк і зрабіце аплату праз сістэму Webpay банкаўскай карткай ці праз сістэму «Расчет» (АРІП). У апошнім выпадку неабходна выбраць пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)» – «СМИ» – «Н».