be
pdf

Народная Воля 88 (4443) 2019

Цэлы месяц я з нецярпеннем чакаў перапісчыкаў – падлічваў у галаве колькасць кустоў агрэсту на лецішчы ды інструктаваў жонку і сына, каб у выпадку маёй адсутнасці не забыліся засведчыць у перапісным лісце, што родная мова для ўсіх нас беларуская, а не трасянка, якую чамусьці вырашыў легалізаваць Белстат. Чакаў перапісчыкаў, а прычакаў – агітатара. Спачатку падумаў: чалавек ходзіць па кватэрах і збірае подпісы за свайго кандыдата на маючых адбыцца выбарах. Аказалася, не, ён завітаў персанальна да мяне, бо, на яго думку, я мог бы запісацца падчас перапісу… ліцвінам. Чалавек размаўляў дзіўнаватай беларускай мовай, звяртаўся да мяне «вашэці» і быў надзвычай далікатны – хоць да раны прыкладай. Расказаў, што іх, ліцвінаў, шмат, што яны нарэшце выйшлі з падполля, маюць свае суполкі ў Сеціве і што, толькі назваўшыся ліцвінамі, мы здолеем захавацца як народ… Агітатара я з лесвіцы не спусціў (хоць, прызнацца, гэткае жаданне было), выправадзіў з Богам. А сам падумаў, што сярэднестатыстычны беларус, у якога гістарычная куламеса ў галаве, можа лёгка паддацца на падобную агітацыю. Дарэчы, сярод маіх знаёмых ёсць перакананыя ліцвіны, якія даўно нясуць свае ідэі ў народ. Вось Ганна Матусевіч з Дзяржынска прызнаецца ў «Фэйсбуку»: «Падчас перапісу я, пераадольваючы ўласную нерашучасць і цёмны супраціў хатніх, запісала сябе і траіх непаўнагадовых дзяцей ліцвінамі». Вось гісторык Ян Лялевіч, супрацоўнік Гродзенскага гісторыка археалагічнага музея, сцвярджае: «Яшчэ не позна вярнуць краіне сапраўднае імя – Літва».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11-09
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org