be
pdf

Народная Воля 88 (4546) 2020

Назва вёскі Лесніца ад слова “лес”. Сёння гэта з два дзясяткі хат, кінутых на ўскрайку лесу – Гродзенскай пушчы. Самыя старыя жыхары яе сцвярджаюць, што яшчэ ў часы іхняй маладосці можна было з вёскі дайсці аж да Вільні, не выходзячы з лесу. Спакон веку лес даваў вяскоўцам бярвенні на хаты, карміў дзічынай, ягадамі, грыбамі. Лясныя балоты нарадзілі для іх рачулку-ручай, куды нават фарэль заходзіла з Нёмана. За стагоддзі людзі распрацавалі тут надзелы пад поле, мелі сенакосы, пабудавалі на сваёй рачулцы млын. Жылі, як жывуць тысячы беларусаў у сотнях сваіх вёсачак. Але мела вёска Лесніца адметнасць ад шэрагу навакольных: ніколі не была яна калгаснай, ні адзін вясковец тут ніколі не назваў сябе калгаснікам. Як ні намагалася Савецкая ўлада – не здолела далучыць вёску да шчаслівага калгаснага жыцця. А намаганні такія былі, і пра тое распавёў мне неяк адзін тутэйшы дзед. Калектывізацыя ў заходніх раёнах Беларусі распачалася даволі позна, дзесьці на рубяжы саракавыхпяцідзясятых гадоў. Варта адзначыць, што спробы стварыць тут калгасы мелі месца і напярэдадні Айчыннай вайны, але тады яны так і засталіся спробамі. А вось цяпер, праз дзесяцігоддзе, за справу ўзяліся грунтоўна. Ужо выпалілі гарачым жалезам былых паліцаяў, уласаўцаў, іншую брыдоту.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-11-03
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org