be
pdf

Народная Воля 89 (4444) 2019

У Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе №32 зарэгістравана чацвёра кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На дэбаты запісаліся трое – прадстаўнік Партыі БНФ, урач Васіль Раманаў, начальнік упраўлення бяспекі ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» Аляксандр Данчанка і вылучэнец ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора. Па-беларуску прамаўляў толькі Раманаў. У так званай актыўнай частцы дэбатаў Аляксандр Данчанка папрасіў Кацору патлумачыць, якім чынам ягоная партыя можа штосьці зрабіць для народа. «У нармальнай дзяржаве, нармальнай краіне партыі ўдзельнічаюць у парламенце. На жаль, у Беларусі апазіцыйныя партыі, а не тыя, якія ўлада стварыла, не могуць свабодна агучваць свае праграмы, прасоўваць свае ідэі. Таму казаць, што нейкія партыі, а тым больш апазіцыйныя, маюць магчымасць уплываць на палітычны працэс, не даводзіцца, – канстатаваў апазіцыйны кандыдат. І дадаў: – Прызначаныя дэпутаты не могуць ісці супраць сістэмы, якая іх прызначае. А прызначае іх Адміністрацыя прэзідэнта, спіс ужо складзены. Думаю, што гледачы разумеюць, хто з нас будзе дэпутатам. Калі б там апынуўся я, то выкарыстаў бы трыбуну парламента як палітычную. Я сказаў бы, што вярхоўная ўлада сябе вычарпала і яна павінна сысці». Кацора нагадаў, што да Данчанкі ў парламенце было шэсць прадстаўнікоў «Гомсельмаша». Ён будзе ўжо сёмым. І што? Як гэта паўплывае на жыццё жыхароў мікрараёна «Гомсельмаш»?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-11-12
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org