be
pdf

Народная Воля 95 (4450) 2019

Новаспечаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, што быў некалі спікерам Міністэрства замежных спраў, за словам у кішэнь не лезе. Калі на мінулым тыдні “Народная Воля” задала яму пытанне, ці ўдасца ўладам без дыялогу з апазіцыяй і ўсім грамадствам утрымаць незалежнасць краіны, дык ён (глядзіце нумар “НВ” за 26 лістапада) з ходу парыраваў: “Чаму вы вырашылі, што ўлада не вядзе дыялог з грамадствам? З майго пункту гледжання, вядзе і вельмі актыўна, абапіраючыся на масавыя грамадскія рухі”. Чуў, кум, сонца, бачыў гром? Калі ўлада вядзе дыялог з грамадствам, то чаму ж тады беларусы да сённяшняга дня нічога не ведаюць, скажам, пра змест перамоў аб “паглыбленай інтэграцыі”? Больш за тое, нават на запыты дэпутатак шостага склікання Алены Анісім і Ганны Канапацкай высокія чыны адказалі адпіскамі. Мо гэтыя дэпутаткі таму і не трапілі ў новы склад парламента, што з гледзішча кіроўных вярхоў занадта церабілі іх нязручнымі пытаннямі? А пра якія масавыя грамадскія рухі ідзе гаворка? Мо пан парламентарый мае на ўвазе праўладныя структуры кшталту “Белай Русі”, БРСМ, ФПБ? Дык, па-першае, іх масавасць збольшага фармальная. Па-другое, яны заточаны не пад дыялог, а пад тое, каб ухваляць ды прасоўваць у масы маналогі найвышэйшага кіраўніцтва. А вось са зваротнай сувяззю нешта не надта. Каб нейкая з падобных арганізацый паспрабавала рэтрансляваць наверх хоць дзясятую частку таго, што гавораць пра ўладу на кухнях, у курылках, дык, мяркую, яе кіраўнік адразу вылецеў бы са свайго крэсла са свістам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-12-03
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org