- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да пачатку прэзідэнцкай кампаніі застаецца некалькі месяцаў, а пра моцнага альтэрнатыўнага кандыдата нічога не чуваць. Не, ахвочых аж занадта, аднак супольнага плана і належнага гуртавання сіл у апазіцыйным лагеры пакуль што няма. Няма нават сталай каардынацыйнай пляцоўкі. Хіба што правацэнтрысты некалькі гадоў трымаюць кааліцыю, але ж там толькі тры структуры. Ды і ў іх, здаецца, капітальна падвісла задума зладзіць праймерыз, каб вызначыць патэнцыяльнага саперніка дзейнага прэзідэнта з трох прэтэндэнтаў – Мікалая Казлова (Аб’яднаная грамадзянская партыя), юрася Губарэвіча (рух «За Свабоду») ды паўла севярынца (хрысціянскія дэмакраты). Тым часам хрысціянская дэмакратка вольга Кавалькова, не надта зважаючы на карпаратыўную дысцыпліну, таксама дэкларуе гатоўнасць пайсці на выбары. Такія ж намеры дэманструе выключаная з АГП Ганна Канапацкая. Заявіла пра жаданне балатавацца і іншая былая дэпутатка – алена анісім. І гэта далёка не поўны спіс. Аб’яднанне «Гавары праўду», якое апрыёры абвясціла, што ні з кім кааперавацца не збіраецца, пэўна ж, будзе прасоўваць у кандыдаты таццяну Караткевіч або андрэя Дзмітрыева. Паплечнікі Мікалая статкевіча маюць намер вылучыць яго, нягледзячы на судзімасць. Пакуль што не сказалі выразна свайго слова Партыя БНФ, «Справядлівы свет», сацыял-дэмакраты, а ў гэтых структурах – свае амбіцыйныя дзеячы. Карацей, зноў вымалёўваецца пярэсты парад прэтэндэнтаў, а значыць – чарговае бязладдзе.