- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адкрытыя для грамадзтва ў 1988 Курапаты сталі адным з галоўных сымбаляў трагічнай гісторыі Беларусі. Разам з тым Курапаты – гэта адначасова і сімвал генацыду беларускага народу, і эўрапейскі мэмарыял памяці ахвяраў сталінізму з розных краін, рознага паходжаньня, забітых на беларускай зямлі. Усьведамленьне велізарных стратаў, нанесеных беларускаму народу і народам Эўропы савецкім бальшавіцкім рэжымам, істотна паўплывала на сьвядомасьць беларусаў, падштурхнула працэс паўстаньня сувэрэннай нацыі і незалежнай дзяржавы Беларусь.