- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Гуркоў, актывіст Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Грамада), студэнт 1-га курса Эурапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту сьпецыяльнасьці "Паліталёгія й эўрапейскія даследваньні" Ціск адчуваецца. Чаму я ўапазыцыі? Я цікавіўся палітыкай з самага дзяцінства. Яшчэ ў школе я рыхтаваў розныя інфармацыйныя даклады, у тым ліку па палітычных тэмах. Калі разваліўся СССР і была ўтворана Рэспубліка Беларусь, а першым прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка былі спадзяваньні на тое, што мы будзем жыць лепей, так, як жывуць людзі ў Эўропе, бо мы зьяўляемся краінай, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы. Але гэтыя паняцьці былі падмененыя спачатку, а потым цалкам замененыя. Пасьля разгону Вярхоўнага Савету ў 1996 годзе й выключэньнем з пасад самых лепшых, самых разумных людзей, якія маглі праводзіць эканамічныя й палітычныя рэформы я не здолеў з гэтым мірыцца й з цягам часу рашчараваўся ў дзеючай уладзе, бо ў новы парлямэнт набіралі людзей не па прафэсыйных якасьцях, а па адданасьці прэзыдэнту.