- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьмітру Салаўёву далі пяць сутак. Ленінскі суд Магілёва сёньня пакараў намесьніка старшыні гарадзкой суполкі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Ірына Сарока прызнала яго вінаватым у ажыцьцяўленьні адміністрацыйнага правапарушэньня. Паводле пастановы, ён нібыта спраўляў патрэбу на вуліцы Крыленкі, у цэнтры гораду. - Суд над актывістам праходзіў з адвакатам, дамову зь якім заключыла ягоная жонка Надзея. Судовае паседжаньне доўжылася амаль чатыры гадзіны. Судзьдзя сфармулявала вырак на падставе паказаньняў сьведкаў, якія ёй падаліся больш праўдападобнымі. У суд не зьявіліся міліцыянты з роты хуткага рэагаваньня, якія затрымлівалі Зьмітра Салаўёва. Міліцыянты Крывулін, Астапаў ды Драздоў тэрмінова выехалі ў службовую камандзіроўку ўМенск. Супраць актывіста сьведчылі двое маладых людзей: судовы выканаўца гаспадарчага суду Аляксандар Гладкі,