- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кошт крыві. З 20 па 27 чэрвеня ў Беларусі праходзіла забастоўка Ганаровых донараў крыві й плязмы. Донары напрацягу тыдня не хадзілі на пункты здачы крыві. Ініцыятыва страйку паходзіла ад магілёўца Ігара Каваленкі. У хуткім часе донары зьбіраюцца абвесьціць безтэрміновы страйк. Перадумовай забастоўкі стаўся закон "Праўпарадкаваньне льготаў". Паводле яго, донараў пазбавілі зьніжкі на набыцьцё лекаў, бязплатнага пратэзаваньня зубоў і прыбаўкі да пэнсыі. - Гэта хутчэй справа гонару чым барацьба за эканамічныя-ільготы, - пракаментаваў нашаму карэспандэнту Ігар Каваленка, Ганаровы донар Беларусі - Мы выратоўваем людзям жыцьцё, нас могуць выклікаць сярод ночы, а ўзамен улада не зьвяртае на нас увагу.