- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Пацёмкін падкрэсліў, што праблема стану вуліц прыватнага сектара ў абласным цэнтры патрабую да сябе большай увагі з боку чыноўнікаў. Ён даў даручэнне адпаведным службам вывучыць гэтае пытанне і ўнесці для яго рашэння адпаведныя прапановы. на падставе дадзенай інфармацыі будзе распрацавана праграма добраўпарадкавання вуліц. Трэба адзначыць, што пасля калектыўнага звароту жыхароў м-на "Тэхнапрыбор" выехаў на месца з азнаямленнем турбуючых грамадзян праблем. Ён сустрэўся з ініцыятарам зварота - грамадскім актывістам Аляксеем Паўлоўскім і яны разам здзейснелі пешую прагулку па раёну. Паўлоўскі паказаў Пацёмкіну праблемныя месцы, якім патрабаваўся рамонт. Чыноўнік пагадзіўся з аргументацыяй грамадскага актывіста і абяцаў вырашыць існуючыя пытанні. Бо 160 вуліц горада не мае асфальтавага пакрыцця. Іх агульная працягласць складае 230 км. Спадзяемся, што і ў прыватным сектары Магілёва, які займае ці не большую частку горада таксама будзе наведзены парадак - пракладзены ўсе неабходныя камунікацыі, вырашына пытанне з вывазам смецця, а таксама заасфальтаваны дарогі.