be
pdf

Наша Ніва 1/2007

першая беларуская газэта

Гэтак пісаў у першым нумары на новы 1907 год Якуб Колас. Нямнога тут чыстае красы. Дый ці яна чапляла тагачаснага чытача-мужыка ў газэце? Чаплялі палітычныя тэмы, выкладзеныя даступна і сваёй мовай. чапляла сугучча напісанага з уласнымі думкамі. Увесь той нумар «НН» з Коласавым вершам быў прысьвечаны выбарам у царскую Думу. Чытаючы. міжволі параўноўваеш іх зь сёлетнімі мясцовымі. Пры цары свабоды бьгло болей. Перадвыбарныя гульні сёньня ня ўражваюць. Беларусь пражыла калядныя тыдні ў стане газа-нафтавай вайны з Расеяй (старонкі 3—15). А яшчэ пад Каляды выйшаў з турмы Цімох Дранчук. вярнуўся з высылкі Андрэй Клімаў. Паўлу Севярынпу споўнілася трыццаць гадоў. Бяз каліва дзяржаўных грошай надрукаваны «Нямецка-беларускі слоўнік» на 55 тысяч словаў (старонка 34). Лявон Вольскі з «Крамбамбуляй» запісаў аж дзьве навагоднія песьні й пачаў маляваць комікс пра беларускага супэрмэна (старонка 24). У Мастацкім музэі нарэшце адчыніўся новы корпус. Адзначыла гадавіну існаваньня газэта «Крама крыжаванак»... Жыцьцё віруе вакол, важна яго бачыць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-01-12
  • Рэдактар: Скурко Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org