- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паведамленне пра правядзенне Нацбанкам разавай дэвальвацыі рубля на 20,5% з’явілася ўвечары 1 студзеня. Акурат тады, калі большасць беларусаў адпачывала. Упраўленне інфармацыі галоўнага банку краіны паведаміла, што з 2 студзеня афіцыйны курс даляра ЗША будзе ўсталяваны на ўзроўні 2650 Br (на +20,45%, быў 2200 Br), еўра — 3703 Br (быў 3077,14), расійскага рубля — 90 рублёў 16 капеек (быў 76,89). Адначасова Нацбанк заявіў пра пераход да выкарыстання механізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют — даляр ЗША, еўра і расійскі рубель. Людзі кінуліся ў абменнікі, але там валюты ўжо не прадавалі. Тады людзі ў першы дзень адкрыцця крамаў кінуліся скупляць патрэбшчыну і непатрэбшчыну — найперш бытавую тэхніку.