- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На парозе важных рашэнняў. 12—13 сакавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае Еўракамісар у замежных сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр. Гэта ўжо другі камісар Еўрасаюзу, які цягам месяца наведвае Мінск. Першым у лютым у Беларусь прылятаў Хаўер Салана. «Мы сапраўды бачым магчымасць наблізіць Беларусь да Еўропы і гатовыя шмат для гэтага зрабіць», — заявіла напярэдадні прыезду еўрачыноўніца. Таксама Ферэра-Вальднэр закранула пытанне ўваходжання Беларусі ў праграму «Усходняга партнёрства». «Каб гэта адбылося, мы хочам бачыць у Беларусі больш палітычных рэформ», — сказала камісар. Сённяшнюю сітуацыю яна ацаніла як «два крокі наперад, крок назад». Ужо ў сакавіку новую палітыку Еўрасаюзу на ўсходнім кірунку павінны ўхваляць кіраўнікі краін, якія ўваходзяць у злучнасць. А ўстаноўчы саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 7 мая ў Празе. Да ўдзелу ў праграме «Усходняга партнёрства» запрошаныя шэсць постсавецкіх краін — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Пакуль пад пытаннем толькі ўдзел Беларусі.