- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сталіца ў кальцы маніфэстацый. Ужо сталася традыцыяй, што акцыі на Дзень Волі зьбіраюць на менскіх вуліцах найболыную колькасьць людзей. Гэты год ня стаў выняткам. Колькасьць тых. хто ўдзельнічаў у маніфэстацыях 25-га ў сталіцы, можна ацаніць ня менш як у 10—15 тысяч чалавек. Вызначыць дакладную колькасьць немагчыма, бо групы людзей падступалі да Кастрычніцкай плошчы з розных бакоў, калёны прыходзілі да Акадэміі навук зь вялікай розьніцай у часе. Варта адзначыць, што ўпершыню ў Менску Дзень Волі быў адзначаны акурат 20 гадоў таму, у 1987 г. Сёлета было 20-е сьвяткаваньне.