- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На столькі расійскі суд асудзіў лётчыцу Надзею Саўчанку. Працэс павінен быў прынізіць Украіну і паказаць яе безабароннасць перад Расіяй. Суд назваў матывам дзеянняў Саўчанка «нянавісць да рускамоўных людзей». Між тым гэтая ваеннаслужачая проста вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны, абараняючы яе тэрытарыяльную цэласнасць. Саўчанка прызнаная вінаватай у гібелі расійскіх журналістаў. Між тым ва Украіне падазраюць, што пад выглядам журналістаў у так званых ДНР і ЛНР дзейнічалі агенты расійскіх спецслужб. Рашэнне аб вінаватасці Саўчанка прыняла тройка суддзяў на чале са старшынёй Леанідам Сцепаненкам, паведамляе «Бі-бі-сі». Назваць тэрмін пакарання суддзя адразу не змог: Саўчанка пачала спяваць, заглушыўшы яго голас. Ён абвясціў пяціхвілінны перапынак. Толькі пасля перапынку прагучаў прысуд: 22 гады зняволення. Абвяшчэнне прысуду заняло два дні. Часамі Саўчанка адкрыта смяялася з фармулёвак прысуду. Саўчанка правяла паўтара года ў расійскай турме — у пачатку ліпеня 2014 яна трапіла ў палон да баевікоў, якія вывезлі яе ў Расію. Прапаганда ж цынічна сцвярджала, што яна перайшла мяжу сама «пад выглядам уцякачкі без дакументаў». За незаконнае перасячэнне мяжы яе таксама судзілі. Ад украінкі хацелі, каб яна пакаялася і абвінаваціла ўласную краіну. Яна ж не паддалася: прыходзіла ў суд у вышыванцы, трымала доўгія галадоўкі.