- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крызіс вяртае беларусаў дахаты. Палякі з літоўцамі вымушана едуць з заробкаў дамоў. Праз гэта шмат хто з нашых суайчыннікаў губляе працу ў Літве і Польшчы. Сяргей працаваў у Варшаве ў вялікай бу даўнічай кампаніі. Яшчэ нядаўна ён плана ваў перабрацца стуль у Партугалію. Цяпер жа з Партугаліі пачалі вяртацца польскія будаўнікі, і яму трэба думаць, як утрымацца ў Варшаве. На асноўнай працы ён зарабляў каля тысячы еўра, акрамя гэтага, падпрацоўваў рамонтамі. Эканамічны крызіс падкарэктаваў ягоны бюджэт: заробак перастаў расці, яго пачалі выдаваць у злотых. «Добра, што хоць не зніжаецца», — сумна ўсміхаецца Сяргей. На «халтуру» давялося забыць — ашчаджаючы грошы, учорашнія кліенты рамантуюць кватэры ўласнымі сіламі.