- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Куды падзелася Ірына Абельская? Барацьба на версе або тактычны ход? А. Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў. Ён даў згоду на прызначэньне Аркадзя Ларыёнава галоўным доктарам Рэспубліканскай больніцы Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Раней А. Ларыёнаў кіраваў больніцай хуткай дапамогі. Але ж кіраўніком прэзыдэнцкай больніцы, гэтак званай лечкамісіі, дасюль была Ірына Абельская. Як падае БЕЛТА, «А. Лукашэнка выказаў жорсткую крытыку на адрас Рэспубліканскай больніцы». За што ён крытыкаваў, не паведамляецца. Як і не гаворыцца, калі страціла пасаду былая кіраўніца і дзе яна прапуе пяпер. Назіральнікі пакуль ня маюць досыць інфармацыі, каб зрабіць высновы. Гэта можа азначаць як барацьбу на версе нефармальнай юртыкалі, так і проста тактычны ход.