- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад рэдактара. Гэты нумар складаецца з камэнтароў і аналізу падзеяў 19—25 сакавіка, з экскурсамі назад, у выбарчую кампанію, і наперад, у поствыбарчы сындром, з рэакцый — ад палітычных да паэтычных — на гэтыя падзеі і чытацкай пошты на гэтую тэму. Дарэчы, «Наша Ніва" бліжэйшы час будзе такой, як гэты нумар, — «газэтай часопіснага тыггу". Яна будзе складапца пераважна з камэнтароў, рэакцый, чытацкіх допісаў, а таксама культурніцкіх і літаратурных матэрыялаў. Нумары абсягам 48 старонак будуць чаргавацца з 32-старонкавымі. Іншы фармат у няперашняй сытуацыі немагчымы. Яшчэ пытаньне, як утрымаць такі: зьяўляюцца новыя факты і формы ціску на газэту. Нас бясконца доўга водзяць за нос у ідэалягічным аддзеле Менскага гарвыканкаму (загадчык Генадзь Курбека, былы журналіст БТ), зь якім няпер мусова ўзгадняць дробязныя пытаньні, датычныя юрыдычнага боку існаваньня газэты. Урэшце, у аўторак стала вядома, што газэту высяляюць з офісных плопгчаў, якія яна займала шэсьць гадоў, і ёсьць меркаваньне, што гэта адбылося не без удзелу «ідэалягічных службаў".