- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эўра-2012: «Вось чаго можа дабіцца краіна, дзе ледзь не штогод адбываюцца рэвалюцыі». Як ведама, на прыняцьці рашэньня ў сераду ўлічваліся перадусім рэкамэндацыі камітэту ЎЭФА ў нацыянальных зборных ды адмысловая справаздача ЎЭФА, што дае ацэнку транспартнай сыстэме, інфраструктуры, праўным аспэктам, умовам жыцьця і бясьпекі. Лёс чэмпіянату Эўропы 2012 г. вызначалі 12 чалавек. Акрамя Пляціні, гэта прадстаўнікі Нямеччыны, Турцыі, Нарвэгіі, Гішпаніі, Ангелыпчыны, Галяндыі, Кіпру, Мальты, Партугаліі, Румыніі й Расеі. Украіна і Полыпча атрымалі сем галасоў з дванаццаці, перамогшы ў першым туры галасаваньня. Расейскі футбольны саюз плянуе падаць заяўку на правядзеньне чэмпіянату Эўропы ў 2016 г., і атрыманьне права на яго ў 2012 г. Украінай і Полыпчай зьніжае шанцы Расеі. Украіна ж атрымала чэмпіянат Эўропы, нягледзячы на палітычную барацьбу ў гэтай краіне.