- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Будзе час, калі я адкажу на пытанні» - заявіў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў у часе прэс-канферэнцыі, пасля таго як 5 красавіка яго адправілі ў адстаўку. Афіцыйная трактоўка — праз стан здароўя. Сказаць, што гэтая падзея стала нечаканасцю, нельга: яе чакалі ўжо даўно. Сваю пасаду Навумаў займаў аж ад верасня 2000 году, калі замяніў на ёй Юрыя Сівакова. Да гэтага ўраджэнец Смаленску Навумаў займаў пасады камандзіра спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», а таксама начальніка службы бяспекі Лукашэнкі. Паводле адной з версій, адстаўка магла стаць вынікам барацьбы вектараў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі ці ў ім самім. Уладзімір Навумаў быў апошнім з падазраваных у датычнасці да знікнення вядомых апазіцыйных палітыкаў і журналістаў, які займаў высокую публічную пасаду.