- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крыху пра свабоду. Велікоднае пасланьне айца Аляксандра Надсана. Хрыстос Уваскрос! Усюды радасьць, Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей: Вялікі Мучанік, здаецца, Абняў ўсіх ласкаю сваей. Так Янка Купала ў кароткіх словах перадаў, як толькі ён умеў, радасьць, якую адчувае кожны, хто зразумеў сутнасыть Велікоднага сьвята. Вялікдзень таксама называюць Пасхаю, словам габрэйскага паходжаньня, якое азначае «пераход». Пра гэта прыгожа кажа сьвяты Ян Дамаскін у сваёй велікоднай песьні: «Уваскрасеньня дзень, узрадуемся. Людзі: Пасха Гасподняя. Пасха! Бо вось ад сьмерці да жыцьця і ад зямлі да неба Хрыстос Бог перавёў нас, якія пяём песьню перамогі». Такім чынам, Вялікдзень — гэта сьвята пераходу ад няволі сьмерці да свабоды вечнага жыцьця, сьвята аднаўленьня ўсяго тварэньня ў Хрысьце Ісусе.