- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Барыс Ельцын і Сьвятлана П. Расея разьвіталася зь першым за сваю шасьцісотгадовую гісторыю дэмакратычна абраным кіраўніком. Пахавала даволі абыякава. Лічаныя тысячы людзей прыйшлі разьвітацца з былым кумірам. Не параўнаць з тым, як беларусы хавалі Быкава. Тое, што Ельцын быў першым прэзыдэнтам у краіне, якая раней ведала толькі абсалютных манархаў і генсекаў, многае тлумачыць як у абыякавасьці разьвітаньня, так і ў манеры кіраваньня таго, каго адпявалі. Аднак чаму Ельцын, які мог лёгка перавесьці ўсё да звыклага працягу папулісцкай тыраніі, як тое зрабілі некаторыя ягоныя калегі, выбраў, урэшце, іншы шлях? «Якая сіла вяла клясычнага савецкага мэнэджэра, тыповага рэгіянальнага партработніка, які меў грубаватыя манеры практыка-гаспадарніка з вытворчага раману, да таго, каб зьмяніць краіну, уклад якой здаваўся непарушным і вечным? Зьбег абставінаў, інтуіцыя, сэрца?» — задае пытаньні расейскі камэнтатар Андрэй Калесьнікаў. Болын чым выпадак,